ФО́КСА БАСЕ́ЙН (Foxe Basin),

заліў Паўночнага Ледавітага ак., каля берагоў Канады, паміж п-вам Мелвіл і в-вам Бафінава Зямля. Даўж. каля 600 км, шыр. 500 км, глыб. да 110 м. Злучаны пралівамі з залівамі Гудзонавым і Бутыя, Гудзонавым прал. Шмат астравоў, найб. Прынс-Чарлз. Прылівы паўсутачныя (1,2—9 м). Замярзае ў кастр., б.ч. года ўкрыты лёдам, дрэйфуючыя льды захоўваюцца ўсё лета. Названы імем англ. мараплаўца Л.​Фокса.

т. 16, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)